Вадстэнскі замак
Выгляд
Замак | |
Вадстэнскі замак | |
---|---|
58°26′45″ пн. ш. 14°53′01″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Адраджэнне |
Архітэктар | Arendt de Roy[d] |
Заснавальнік | Густаў I Ваза |
Дата заснавання | 1545 |
Сайт | vadstenaslott.com (шведск.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вадстэнскі замак (шведск.: Vadstena slott) — адзін з найбольш значных замкаў Швецыі, закладзены на беразе возера Ветэрн у 1545 годзе па загаду Густава Вазы для абароны Стакгольма ад чаканага нападу датчан.
У 1552 годзе ў вясельнай зале замка кароль зладзіў вяселле з Катарынай Стэнбак. У 2-й палове XVI стагоддзя замак стаў домам разумова непаўнавартаснага сына караля, герцага Магнуса, які пахаваны ў Вадстэнскім абацтве — самым старэйшым кляштары брыгіцкага ордэна.
З 1620 года жылыя памяшканні замка не перабудоўваліся, аднак фартыфікацыйныя збудаванні былі зрыты. Пасля 1716 года Вадстэнскі замак страціў статус каралеўскай рэзідэнцыі і быў прыстасаваны пад склад збожжа. У XX стагоддзі праведзены вялікія рэстаўрацыйныя працы.
-
Замак узімку
-
Від з поўначы
-
Вуглавыя вежы
-
Цэнтральная вежа
-
Вадстэнскі замак, 2005 год
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадстэнскі замак